История. Традиции. Достижения

Достижения


ЛЕТАПІС ШКОЛЫ

Школа ў Новым Двары пабудавана яшчэ ў 1860 г., калі беларускія землі ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі. Яна называлася народнае вучылішча.

Першым настаўнікам быў Осіп Осіпавіч Кучынскі. У той час вучняў было няшмат (некалькі дзесяткаў), таму працаваў толькі адзін настаўнік.

Нам вядомы імёны і іншых настаўнікаў: Мікалай Мікалаевіч Весялоў, Осіп Сцяпанавіч Грасевіч, Фама Грасевіч.

Таксама ў другой палове XIX ст. існавалі 2 школы граматнасці пры царкве. Яны былі адкрыты свяшчэннікам Феафілам Сцяпанавічам Бялевічам.

У 1896-1897 гг. У школе навучаліся 77 хлопчыкаў і 13 дзяўчынак, г.зн. колькасць навучэнцаў значна павялічылася. Школа пераўтварылася ў сельскае прыхадское вучылішча. Кіраваў ім у той час Фадзей Ніканавіч.

У 1900-1915 гг. У Новым Двары і Студзеніках існавалі 4-класныя народныя вучылішчы.

У савецкія часы, 1919-1939 гг., агульнаадукацыйная школа.

З верасня 1939 г. дзейнічае 7-гадовая школа. Але ў 1941-1944 гг. Не працуе, таму што тэрыторыя Беларусі была акупавана.

У 1949 г. першы выпуск 7-годкі, 12 чалавек.

З 1949 г. сярэдняя школа. У 1957 г. першы выпуск (16 чалавек)

Вядома, што ў 1958 г. дырэктарам быў Трафімік Сцяпан Іванавіч.

1959-1973 гг. – дырэктар Усік Ефрасіння Парфенаўна.

У 1959 г. пад кірўніцтвам Гаўрыліка Пятра Іванавіча пабудавана геаграфічная пляцоўка.

З 1965 г. новы будынак школы, на 320 месцаў.

У 1967 г. сваімі сіламі вучні і настаўнікі пабудавалі стадыён.

1973-1983 гг. – дырэктар Гаўрон Уладзімір Антонавіч.

Школа адзначылася ў 1978-1979 гг. на ВДНГ(Выстаўка дасягненняў народнай гаспадаркі) у Маскве. Навадворская школа экспанавала там вопыт школы па маральнаму выхаваню. У выніку тагачасны дырэктар, Гаўрон Уладзімір Антонавіч, атрымаў срэбраны медаль ВДНГ.Завуч Шабат Яўгенія Іванаўна – бронзавы медаль ВДНГ.

1983-2008 гг. – дырэктар Серыкаў Уладзімір Аляксеевіч.

У 1998 г. пераход школы на 12-гадовае навучанне.

2002 г. –уведзена 10-бальная сістэма ацэнкі ведаў.

З 2005 г. у школе дзейнічае гісторыка-краязнаўчы музей.

У 2007 г. адбылася рэканструкцыя школы ў рамках Праграмы аднаўлення сяла.

З 2008 г. – дырэктар Ганчарэвіч Алла Іванаўна.

З 2011 г. школа з’яўляецца апорнай установай раёна па экалагічнаму выхаванню.

Укараняецца інфарматызацыя навучальнага працэсу. Рэалізуюцца інавацыйныя праекты.

З 2012 па 2014 год у школе быў рэалізаваны рэспубліканскі інавацыйны праект “Внедрение модели системно-модульного обеспечения профориентационного компонента современной образовательной среды”

З 2016 года рэалізуецца праект – “Внедрение модели рефлексивной диагностики профессиональной деятельности как средства проектирования индивидуальной образовательной траектории педагога”.

поделиться в: